Спектакль «Жывот» ад Тэатра «Эмігрант» у Познані

13.11.2022 18:00 - 20:00 цэнтр культуры «ZAMEK» (ul. Św. Marcin 80/82) Бясплатнае

У нядзелю, 13 лістапада, тэатр «Эмігрант» грае ў Познані спектакль «Жывот» на трох мовах — украінскай, беларускай і польскай.



Дата: 13 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: цэнтр культуры «ZAMEK», ul. Św. Marcin 80/82, Познань

Гэта гісторыя пра перажыванні, якія суправаджаюць жанчын на розных этапах жыцця. Спектакль закранае традыцыі, міфалогію і абрады, звязаныя з рознымі этапамі жыцця жанчын — ахоўніц роду і дрэва жыцця.

У спектаклі выкарыстоўваюцца нацыянальныя строі і традыцыйныя вышываныя ручнікі, прывезеныя з Украіны. Важнай часткай дэкарацый з’яўляецца лялька-мотанка — старажытны абрадавы сімвал дома, роду і ўрадлівасці.

Рэжысёрка — Вольга Грыгораш. У ролях: Алена Варакса, Аляксандра Сараева, Ганна Слатава, Людміла Ерамейчук, Анастасія Радкоўская, Юлія Касцючык, Наталля Шапавал, Улада Рудэнка, Арэста Скоп, Ганна Дробатун, Наталля Ахтурская.

Тэатр Эмігрант — гэта творчая прастора для эмігрантаў з розных краін, створаны ў 2019 годзе ў Познані з вялікай любові да тэатра і вялікай патрэбы праявіць сябе ў чужой краіне.

Уваход вольны. Бясплатныя квіткі можна пабраць у касе цэнтра культуры «ZAMEK».




Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Майстар-класы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ