«Спевы з-пад моста» ў Варшаве

17.01.2025 20:30 - 22:00 Kinomuzeum / MSN (ul. Marszałkowska 103) 1 злоты
 

У пятніцу, 17 студзеня, жаночы хор «Спевы з-пад моста» пад кіраўніцтвам спявачкі Русі выступіць на прэм’еры фільма «Тара Абдула. Голас».



Імпрэза ладзіцца ўм межах выставы «Befugees Welcome. Артысты для людзей з досведам міграцыі і бежанства». Фільм прадстаўляе мастацкую практыку Тары Абдула і яе працу над інсталяцыяй «Sound Project».

 Як кажа мастачка пра працу, створаную ў 2024 годзе: «У некаторых культурах і грамадствах жанчынам забаронена выкарыстоўваць гучнагаварыцелі, што яшчэ больш заглушае іх галасы і ўвекавечвае гендарную няроўнасць. 

Аднак праз старанна і стратэгічна размешчаныя дынамікі Sound Project кідае выклік гэтым сацыяльным нормам, адважваючыся ўзмацніць жаночы голас і стаўшы магутным сімвалам паўстання і супраціву».


 Пасля сеансу адбудзецца выступ хору «Спевы з-пад моста». 

Гурт складаецца з эмігрантак з Беларусі і Украіны, якія выконваюць традыцыйныя беларускія песні, а таксама песні памежжа.


Кошт квітка на кінапаказ і выступ хору сімвалічная — 1 злоты. Бярыце па спасылцы




Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Свята «Пад ялінкай» у Дукоры

02.01.2026 (13:00 - 18:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Саша Філіпенка ў Лондане

17.01.2026 (19:00 - 20:00) Arc Space London (13 Tottenham Mews)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ