Спектакль «Таямнічае начное забойства сабакі»

15.03.2017 19:00 - 19:00 НЦСМ (вул. Некрасава, 3) ад 7 рублёў

Запрашаем 15 сакавіка ў 19.00 у Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў на драматычны спектакль «Таямнічае начное забойства сабакі» па творы ангельскага пісьменніка Марка Хэдана ў выкананні тэатральнага праекта Андрэя Саўчанкі.

«Таямнічае начное забойства сабакі»  – гэта гісторыя аднаго чалавека, які бачыць навакольны свет праз прызму свайго аўтызма.

Я ўздымаю левую руку і шырока разводжу свае пальцы. Я рыхтуюся да фізічнага кантакту. З вамі. Я хачу правесьці вас праз маю гісторыю. Ўсё гэта было са мной насамрэч.

Калі Тата, ці хтосьці іншы хоча мяне абняць ці засведчыць, што любіць мяне, адзіны магчымы для мяне спосаб – судакрануцца падушачкамі пальцаў. Бо я не люблю, калі да мяне дакранаюцца. І гэта адна з так званых «праблемаў паводзінаў», якія часам даводзілі Маму і Тату да сапраўднага шаленства.

У мяне раней было багата “праблемаў паводзінаў”, але цяпер іх не так шмат, таму што я вырас і магу самастойна прымаць вырашэнні і сам рабіць некаторыя рэчы.

І я прыняў вырашэнне распавесьці вам пра тое, што са мной здарылася.

Маё імя Крыстафер Джон Фрэнсіс Бун. Я ведаю ўсе краіны свету, ііх сталіцы, і ўсе простыя лікі да 7507.

І я прапаную вам сваю руку і, калі вы пагаджаецеся, я павяду вас праз гісторыю, якая пачалася з таямнічага забойства сабакі.

Мастак: Юрый Вінагарадаў

Музыка: Аляксей Варсоба (Port-Mone)

Пераклад: Крысціна Курчанкова

Акторы: Аляксандра Грыбко,Андрэй Корзан, Барбара Зайцава, Валерыя Мельнік, Вольга Мядзьведзь, Дар’я Пармененкова, Дзмітрый Рубель, Наталля Горбань, Павел Паўлюць, Паліна Дабравольская,  Раман Шыцько,  Сяргей Хадзькоў.

Квіткі ад 7 рублёў, можна набыць у касе НЦСМ або анлайн.

Тэлефон для замовы квіткоў +37525 767 09 02

Наш адрас: г. Мінск, вул. Некрасава, 3


Вам можа быць цікава

Выстава Ілоны Касабукі «Тры чвэрці» ў Віцебску

18.12.2025 17:00 - 18.01.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Вечар калядных песень у Вільні

22.12.2025 (19:00 - 21:00) Карчма 1863 (Bokšto g. 2)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 16:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ