“Спеўны сход” з дуэтам AGATA

13.11.2015 19:00 - 21:00 Прастора “Хто такі Джон Голт?” (вул. Шорная, 20) Бясплатнае

Спяваць у самоце ніякавата, асабліва, калі ніколі гэтага не рабіў. Але калі пачаткоўцаў шмат, і вы спяваеце разам – страх знікае. Месца, дзе ваш голас можа праявіцца напоўніцу, называецца “Спеўны сход”.

Свой голас мы чуем штодзень і не заўважаем яго вялікай ролі ў нашым жыцці. Голас дапамагае нам мець зносіны, даказваць сваю праўду і выказваць пачуцці. А для кагосьці голас – музычны інструмент, які выкарыстоўваецца для задавальнення або для заробку.

Але наш голас здольны не толькі на гэта. Самавыражэнне – вось яго глыбінны сэнс. Нездарма гарлавы цэнтр, згодна індыйскай філасофіі, адказвае за творчасць і выяўленне сябе. Тое, як вы гавораце – гучна, упэўнена або ціха, млява – уплывае на ваша жыццё. Раскрыты, пастаўлены голас дапаможа рэалізавацца ў працы, творчасці і сям’і.

Калі Шаляпіна пыталі, дзе ў яго нараджаецца гук, ён адказваў: “У пятках”. Вялікі спявак не жартаваў. Справа ў тым, што гучанне не абмяжоўваецца работай галасавых звязак.

У працэс спявання ўцягваецца ўся сутнасць чалавека, усё яго цела пачынае гудзець і вібраваць. Таму спевы аказваюць тэрапеўтычнае ўздзеянне, здымаюць зажымы, якія ёсць у кожнага – псіхалагічныя, цялесныя. Сумеснае спяванне на “Спеўных сходах” дапаможа вам раскрыць свой голас і сябе.

13 лістапада мы будзем спяваць беларускія народныя песні. Калі чалавек выконвае народную песню, ён пражывае глыбінную сітуацыю. Напрыклад, расставанне з родным домам, любоўную драму. Народная песня, якую мы пяем талакой, дазваляе лепш адчуць свет і сваё месца ў ім.

Прыходзьце на “Спеўны сход”, каб прыняць сябе і свой голас!

Вядучы “Спеўнага схода” – Сяргей Доўгушаў (Vuraj).

Спявае для нас і разам з намі дуэт AGATA (Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба).

Падзея ў сацыяльных сетках: ВКонтакте, Facebook.

 

“Спеўны сход” пройдзе ў прасторы “Хто такі Джон Голт?” 13 лістапада.

Адрас: Мінск, вул. Шорная, 20, цокальны паверх.

 

Пачатак а 19.00.

Уваход свабодны.


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Сустрэча з Дзянісам Майтаком у Мінску

19.03.2026 (19:00 - 20:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Iva Sativa на Кіпры

30.03.2026 (20:00 - 22:00) Music Hall (Georgiou 'A 89A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ