“Старажытныя Каляды” ў Азярцы

27.12.2014 14:00 - 16:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры i побыту (Мінскі р-н, п.а. Азярцо) Бясплатнае

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 27 снежня 2014 года  з 14:00 да 16.00 на святкаванне беларускага абрада Каляды.

У праграме:

  • Тэатралізаванае прадстаўленне абраду, які рабіўся на прыканцы XIX, пачатку XX стагоддзя ў рэгіёне “Цантральная Беларусь”.
  • Майстра-клас па прыгатаванню куцці з наступнай дэгустацыяй “Шчодрай куцці”, “Мядовых пернікаў”, гарачага “Аўсянага кіселя”, альбо “Збіценя”.
  • Пастаноўка дахрысціянскіх абрадавых дзеяў: катанне вогненага кола; распальванне вогнішча ў гонар зноў народжанага сонца – Каляды; спаленне “Бадняка”.
  • Народныя карагоды і гульні. Для дзяцей будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, а таксама беларуская батлейка.
  • Увесь час грае беларуская народная музыка ў выкананні калектыва  «Жвавы Карчмар».
  • Рэалізацыя кнігі: “Лучшие блюда белорусской кухни”.

Кошт квіткоў:   70 000 руб. –  для дарослых, 35 000 руб. – для дзяцей школьнага ўзросту,  для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе  з 10.00 да 16.30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка,паклапаціцеся аб вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства

Як нас знайсці?

Музей  знаходзіцца  ў  4-х км  ад  МКАД  за  аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Чыкі. Даведкі па тэл. 114

etna.by


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Канцэрт гурта «Стажары» ў Мінску

17.06.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Купалле на Паўночным моры

20.06.2026 16:00 - 21.06.2026 00:10 Blow Beach House in Kijkduin (Zandmotorpad, 2554 GK Den Haag)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ