Стральцоўскі фэст у Вільні

13.02.2025 - 16.02.2025 18:00 - 22:00 ------------ Бясплатнае


У чацвер, 13 лютага, у Вільні распачынаецца паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова.




Будуць і паэтычныя чытанні, і прэзентацыі кніг, і, вядома ж, абвяшчэнне лаўрэатаў Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова. 

У выходныя, 15 і 16-га лютага, з 13.00 да позняга вечару ў клубе «Пвільонас» працавацьме кніжны кірмаш незалежных беларускіх выдавецтваў. Там можна будзе прыдбаць новыя кнігі і пакамунікаваць з аўтарамі і выдаўцамі.


 Вось праграма:


 Чацвер, 13 лютага: 

18.00-20.00 Прэзентацыя анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі «Горад на гары» (з удзелам аўтараў і перакладчыкаў). 

У вечарыне ўдзельнічаюць Эўгеніюс Алішанка, Грэта Амбразайце, Давіле Багдонайце, Мантас Балакаўскас, Уладас Бразюнас, Ліна Буйвідавічуце, Марус Бурокас, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, Юргіта Яспаніце, Уладзімір Арлоў, Уладзіслаў Гарбацкі і Антанас А. Янінас. 

Месца: Vilniaus literatų namai, Šv. Jono g. 11, Вільня


Пятніца, 14 лютага: 

 19.00-20.30 Урачыстае адкрыццё фестываля Цырымонія абвяшчэння пераможцы Прэміі Міхася Стральцова 

 Месца: Rašytojų klubas, K. Sirvydo g. 6, Вільня


Субота, 15 лютага: 

13.00-13.30 Прэзентацыя кнігі славацкага паэта Паўла Орсага Гвездаслава «Крывавыя санеты» у перакладзе на беларускую мову. 

 13.30-14.00 Прэзентацыя кнігі «Алесь», прысвечаных Алесю Бяляцкаму. Праводзіць Яўген Вапа. 
 
14.00-14.30 Новыя кнігі «Камуніката»: агляд і анонс выданняў. Вядоўцы Яраслаў Іванюк і Уладзімір Арлоў. 

14.30-15.00 Прэзентацыя музычнай праграмы на вершы Надзеі Артымовіч. Вядоўца і стваральнік праграмы — Віктар Сямашка.

 15.00-16.00 Гутарка пра выданне «Праз сябе — да сусвету. Кніга пра Алеся Разанава». 
 
16.00-16.30 Паэтычныя чытанні і прэзентацыя кнігі Таццяны Нядбай «Там, за сцяной». 

 16.30-17.30 Гутарка пра новы нумар альманаха «Апостраф» (з удзелам сяброў рэдакцыі і аўтараў выпуску)
 
17.30-18.00 Паэтычныя чытанні лаўрэаткі Прэміі Стральцова Антаніны Хатэнка. 

 18.00-19.00 Выступ лаўрэатак Прэміі Арсенневай (Наста Кудасава, Ганна Шакель, Дар’я Бялькевіч). 
 
19.30 Канцэрт гурта «Syndrom Samazvanca» 

Месца: клуб «Paviljonas», Pylimo g. 21, Вільня


Нядзеля, 16 лютага: 

 13.00-13.30 Прэзентацыя кнігі Сяргея Прылуцкага «Гіброіды» (анлайн). Гутарыць Ціхан Чарнякевіч.

 13.30-14.00 Прэзентацыя знойдзенага архіўнага гуказапісу з чытаннем вершаў Ларысай Геніюш.

 14.00-14.30 Прэзентацыя анталогіі ўкраінскай паэзіі «Пра словы і цішыню між імі» часопіса «Таўбін» (удзельнічаюць Алена Стэпаненка, Артур Камароўскі, Андрэй Хадановіч).

 14.30-15.00 Прэзентацыя новых кніг серыі «Хохрот Мінск»: удзельнічаюць Уладзімір Глазаў, Марыя Мартысевіч.

 15.30-16.00 Прэзентацыя «Эпасу пра Гільгамеша» і «Іліяды» ў перакладзе Лявона Баршчэўскага. Вядоўца Зміцер Колас.

 16.00-16.30 Прэзентацыя кнігі «Эўрыдыка не азіраецца» Сяргея Прылуцкага.
 
 16.30-17.00 Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Някляева «Без Айчыны».

 17.00-17.30 Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Свецяцца вокны ды нікога за імі».

 17.30-18.00 Прэзентацыя кнігі вершаў Генрыкаса Радаўскаса «Маланкі і вятры» у перакладзе Лявона Баршчэўскага.

 18.00-18.30 Прэзентацыя кнігі Андрэя Хадановіча «Дзікае паляванне караля Стаха: вершы для оперы».

 19.00-21.00 «Ноч паэзіі»: чытанні ўдзельнікаў фестываля і вольны мікрафон (вядоўцы Андрэй Хадановіч і Дар’я Бялькевіч). 

Удзельнічаюць Сабіна Брыло, Ціхан Чарнякевіч, Ксенія Сырамалот, Павел Горбач, Дар’я Роскач, Алена Цібец, Артур Камароўскі, Ілля Кульбіцкі, Анатоль Хіневіч, Югася Каляда, Сяргей Сыс, Ванда Марцінш, Олена Стэпаненка, Зміцер Колас, Віктар Сямашка і іншыя. 

Месца: клуб «Paviljonas», Pylimo g. 21, Вільня



Уваход на ўсе імпрэзы вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава Ніны Маргаевай «Крок насустрач» у Вільні

23.01.2025 19:00 - 20.02.2025 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

Выстава «Страх і смех» у Вільні

30.01.2025 18:30 - 14.02.2025 19:00 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ