Стрыжка авечак у Азярцы

13.04.2024 14:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту 12 рублёў
 

У суботу, 13 красавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — імпрэза «Стрыжка авечак».






 Дата: 13 красавіка

Час: з 14:00 да 15:00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 




Авечка з’яўлялася адной з важнейшых хатніх жывёл для продкаў беларусаў. Яе воўна шырока выкарыстоўвалася ў якасці матэрыялу для вырабу тканіны, адзення і абутку. 

Гэты промысел атрымаў асаблівую распаўсюджанасць на ўсходняй частцы Беларусі і меў назву валюшнае рамяство ці шапавальства. 

Стрыглі авечак два разы на год — вясной і восенню. Працэс быў дужа важным, бо ад атрыманай сыравіны залежала якасць вырабу і заробак майстра. 


То прыязджайце даведацца больш пра традыцыю стрыжкі авечак.


Вас чакае: Экскурсія па выставе «Шапавальства»; Майстар-клас па вырабу авечак з нітак і кардону; Майстар-клас па маляванню авечкі тэхнікай «набіванка»; Майстар-клас па беларускім танцам і гульням.



Кошт квіткоў: для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў — 6 рублёў; школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.





Вам можа быць цікава

Выстава «Рухаўскія дываны» ў Мінску

03.06.2026 18:00 - 28.06.2026 19:00 галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Фестываль «Іграю, як знаю, скачу, як хачу» ў Жодзішках

28.06.2026 (11:00 - 16:00) (Жодзішкі, Смаргонскі раён)

Купальскі шпацыр у Вільні

28.06.2026 (18:30 - 21:30) канечны прыпынак Verslo trikampis (Дзелавы трохкутнік)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ