Сустрэча «Беларуская фатаграфія да і пасля 2020 года» ў Берліне

26.09.2024 19:00 - 21:00 Студыя ACUD (Veteranenstraße 21) Бясплатнае


У чацвер, 26 верасня, фатографкі і куратаркі Вольга Бубіч і Франка Вольт запрашаюць на сустрэчу «Беларуская фатаграфія да і пасля 2020 года» ў Берліне.






 Дата: 26 верасня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Студыя ACUD, Veteranenstraße 21, Берлін 




2020 год на кароткі час вывеў Беларусь у цэнтр медыйнай увагі, у што істотны ўклад унесла рэпартажная фатаграфія. 

Але як выглядала фатаграфічная сцэна раней? 

Колькі свабоды і якія адукацыйныя і выставачныя магчымасці мелі беларускія выяўленчыя мастакі? 

І якую ролю (калі яна мела) тут адыгралі цэнзура і самацэнзура? 


Спадарыні Вольга і Франка падзеляцца сваімі поглядамі на развіццё вобразнасці і тэматыкі беларускай фатаграфіі ў дзесяцігоддзі да і пасля пераломнага 2020 года. 

Таксама абмяркуюць умовы наладжвання плённага дыялогу паміж нямецкімі інстытуцыямі і куратарамі, а таксама беларускімі мастакамі — як ў эміграцыі, так і ў Беларусі. 


Мова — ангельская/



Уваход вольны.







Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «PAPARAĆ: re-assembly» ў Познані

24.07.2026 18:30 - 09.08.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ