Сустрэча «Купалле і каля Купалля: святы канца вясны — пачатку лета ў беларускай традыцыйнай культуры» ў Батумі

19.06.2024 20:00 - 22:00 прастора «аКсяродак» (вул. Парнаваза 60) Бясплатнае
 

У сераду, 19 чэрвеня, слынная фалькларыстка Алена Ляшкевіч прэзентуе ў прасторы «аКсяродак» сваю кнігу «Традыцыйны каляндар. Нарысы».







Дата: 19 чэрвеня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «аКсяродак», вул. Парнаваза 60, Батумі 




Кніга выйшла ў 2022 годзе перад самым пачаткам поўнамаштабнай вайны і так і не дачакалася належнай прэзентацыі. Таму аўтарка прэзентуе яе цяпер. 


Вас чакае расповед «Купалле і каля Купалля: святы канца вясны — пачатку лета ў беларускай традыцыйнай культуры».

Вы даведаецеся: 

Дзе ў нашым календары межы між зімой, вясной і летам? 

Навошта гукалі вясну, выганялі зіму і вадзілі Купалку? 

Ці па ўсёй Беларусі адзначалі Купалле? 

Якія рэгіянальныя асаблівасці гэтага свята? 

Якія каляндарныя абрады могуць часткова прымаць на сябе функцыю Купалля? 



Уваход вольны, і заўсёды вітаюцца данаты на падтрымку прасторы.






Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

«Свята хлеба» ў «Суле»

25.08.2026 (19:00 - 21:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ