Сустрэча «ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі» ў Мінску

16.04.2025 19:00 - 21:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 5 рублёў

 

У сераду, 16 красавіка, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца новая сустрэча «ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі», прысвечаная беларускай і сусветнай традыцыі метафізічнай паэзіі / інтэлектуальнай літаратуры.




Якуб Колас у беларускім літаратурным свеце амаль ад пачатку сімвалізуе ўстойлівасць, угрунтаванасць, прагу ўкаранення.

Ён відавочна звязаны са стыхіяй зямлі, а дарога ў родны кут сталася ўлюбёным вобразам, амаль архетыпам.

У той жа час яму належыць адна з самых душэўных і пранізлівых гісторый пра лёс творцы, пра творчую беспрытульнасць: паэма «Сымон-музыка».

У супольных разважаннях паспрабуюць разгадаць загадку гэтай тэмы:

 Адкуль яна паўстае?

Чаму менавіта у Коласа?

І ўвогуле, што рабіць паэту ў «мізэрным часе»?

Мадэратар — Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.


Квіткі — 5 рублёў





Вам можа быць цікава

Творчая сустрэча з Кацярынай Сумаравай у Віцебску

22.03.2026 (15:00 - 17:00) арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Канцэрт «Жавароначкі, прыляціце» ў Мінску

24.03.2026 (18:00 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Куратар-talk з Дзінай Даніловіч у Мінску (16+)

28.03.2026 (17:00 - 20:00) НЦСМ (Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ