Сустрэча «Няруская рускамоўная літаратура» пад Бостанам

01.05.2025 19:00 - 21:00 Brandeis University, Rapaporte Treasure Hall, Main Library (415 South St) Бясплатнае

 

У чацвер, 1 траўня, у Brandeis University адбудзецца сустрэча з літаратаркамі «Няруская рускамоўная літаратура».






Як уплывае дзвюхмоўе на развіццё літаратуры ў тых краінах, дзе адна з моў была да нядаўняга часу мовай каланізатара?

Вас чакае сустрэча з пісьменніцамі Таццянай Заміроўскай (Беларусь, цяпер жыве ў Брукліне, штат Нью-Ёрк), Нарынэ Абгаран (Арменія, цяпер жыве ў Людвігсбургу, Германія) і Цінацін Мжаванадзэ (Тбілісі, Грузія).


Абмяркуюць, што значыць пісаць на рускай мове — навязанай ім «роднай» мове, якую яны ніколі не выбіралі, — захоўваючы пры гэтым сваю ідэнтычнасць і культурную спецыфіку.

Яны раскажуць пра тое, як пісаць на тэмы, жыццёва важныя для іх суполак і гісторыі, нягледзячы на ​​складанасці мовы, каланіялізму і ўлады.


Уваход, выглядае, вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ