Сустрэча ў Кніжнай Шафе з Андрэем Хадановічам!

13.09.2016 19:00 - 19:00 Кніжная шафа (ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) Уваход вольны

13 верасня ў “Кніжнай шафе” адбудзецца першая творчая сустрэча ў гэтым сезоне!

Наш госць – усім вядомы беларускі майстар слова: паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

Творчая сустрэча будзе складацца з дзвюх частак:

Першая частка для дзяцей (19.00).Андрэй Хадановіч прачытае вершы Са свайго пэтычнага зборніка “Нататкітаткі”. Гэтая кніжка – першая спроба паэта пісаць для дзяцей. Зборнік атрымаўся такім натуральным, бо сітуацыі, апісаныя ў вершах, браліся з сапраўднага жыцця. У кнізе паэт апісвае прыгоды дзіцяці, знаёмыя ўсім бацькам, але робіць гэта настолькі незвычайна і віртуозна, што нават самыя звыклыя сітуацыі набываюць іншыя барвы: поўныя жыцця, вясёлых усмешак і радасці.

Другая частка сустрэчы (20.00) – ужо для дарослых. На ёй паэт пазнаёміць гасцей “Шафы” з творамі, якія ўвайшлі ў яго нядаўнюю кнігу вершаў “Цягнік Чыкага-Токіё”. Як зазначаў сам Андрэй Хадановіч, адметнасць гэтай кнігі – набліжанасць лірычнага героя да самога аўтара. Гэтым тлумачыцца шчырасць, якой прасякнуты ўвесь зборнік, дзе значную частку складаюць вершы-падарожжы і верлібры. Вандроўкі, што схілялі паэта да творчасці, таксама сапраўдныя, дарэчы. Вось што значыць натхняцца жыццём!

Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры ў БДУ. Першая яго кніга выйшла ў 2002 годзе. Годам пазней ён пачаў актыўна друкавацца, выдаў некалькі зборнікаў запар, дзякуючы якім знайшоў мноства прыхільнікаў сярод чытачоў. Зараз Андрэй Валер’евіч з’яўляецца безумоўным аўтарытэтам ў літаратурных суполках розных краін, бо яго творы перакладаюцца на многія мовы. Паэт сам нямала вандраваў па свеце, наведваў розныя кантыненты. Так і ў паэзіі, Андрэй Хадановіч заўсёды адкрыты да новых цікавых эксперыментаў, што прываблівае і натхняе ў яго творчасці.

Сустрэча адбудзецца 13 верасня а 19-й, уваход вольны.

Чакаем вас па адрасе: праспект Дзяржынскага 9, “Кніжная Шафа” (уваход са двара).


Вам можа быць цікава

Каляды ў Лідскім замку

07.01.2026 (14:00 - 19:00) Лідскі замак (Лідскі замак)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Сюіта «Планеты» ў мінскім планетарыі (12+)

13.01.2026 19:00 - 14.01.2026 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ