У чацвер, 10 ліпеня, у Беластоку ў межах выставы «Арсенал 60! Пра калекцыянаванне, збор і любоў да Арсенала» адбудзецца сустрэча з мастачкай і заснавальніцай архіва VEHA Лесяй Пчолкай і прэзентацыя яе кнігі «Спуск ў багну».
У кнізе аўтарка супастаўляе пратэсты ў Беларусі і Ганконгу як прыклады сучаснага супраціву, сфарміраванага лічбавым кантролем і геапалітычным уплывам Кітая.
Сем раздзелаў, ілюстраваных фотаздымкамі з Беларусі і Ганконга, даследуюць агульныя тактыкі і адметныя рысы: жэсты адзінства, сімвалічныя колеры і прадметы (напрыклад, парасоны як знак абароны і стойкасці).
Такія мастацкія выказванні, як сцены Ленана ў Ганконгу і беларускія дворыкі, падкрэсліваюць нізавую творчасць і важнасць эфемерных прастор пратэсту. Безлідарны, дэцэнтралізаваны характар абодвух рухаў сведчыць пра іх адаптыўнасць.
Стратэгія «Будзь вадой» у Ганконгу і гарызантальная арганізацыя ў Беларусі робяць акцэнт на калектыўных дзеяннях, пазбягаючы пры гэтым аўтарытарных рэпрэсій.
Кніга таксама функцыянуе як адкрыты архіў, які рэгулярна папаўняецца артыкуламі новых медыя і разважаннямі пра бягучыя праблемы.
Уваход вольны.