Сустрэча з маладымі літаратарамі ў дзіцячай бібліятэцы г. Мінска

19.03.2015 13:30 - 17:00 Цэнтральная дзіцячая бібліятэка г. Мінска ім. М. Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20) Бясплатнае

19 сакавіка ў 13.30 у межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца сустрэча з маладымі літаратарамі Юляй Цімафеевай, Уладзем Лянкевічам і Ганнай Янкута ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы г. Мінска ім. М. Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20).

Юля Цімафеева прадставіць свой зборнік вершаў і перакладаў “Кніга памылак” і раскажа пра пераклад паэзіі, Уладзь Лянкевіч пачытае творы з кнігі “70% вады” і апавядзе пра пісанне вершаў, якія потым зробяцца песнямі, Ганна Янкута патлумачыць, навошта перакладаць на беларускую мову гісторыі пра Шэрлака Холмса.

Таксама літаратары прадставяць перакладную серыю інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”.

На фота: Ганна Янкута і Юля Цімафеева, lit-bel.org


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ