Сустрэча з паэтам і перакладчыкам Уладзімірам Папковічам

07.02.2018 18:00 - 19:45 Аддзел замежнай літаратуры (Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна, вул. Гікалы, 4) Бясплатнае

Запрашаем Вас на сустрэчу з паэтам і перакладчыкам Уладзімірам Папковічам. Ва ўтульнай атмасферы аддзела замежнай літаратуры пагаворым з нашым госцем з паўночнага Віцебска пра жыццё, паслухаем вершы, паглыбімся ў чароўнае беларускае слова, дакранемся да таямніц перакладчыцкай дзейнасці.

Уладзімір Папковіч – аўтар зборнікаў вершаў «На досвітку», «Зерне», «Самы кароткі цень», «На тым стаю», «Вы будзеце смяяцца», «Рэшта», “Пасля свята”, “Як ёсць”, “На шалях лёсу” (2017)
Пераклаў паэтаў нямецкага барока і рамантызма, а таксама І.Р. Бехера, Р.Крафт, Э.М. Рэмарка, Ф.Шылера, “Хмара” Гудрун Паўзэванг, “Карлік Нос” Вільгельма Гаўфа. З беларускай мовы на нямецкую пераклаў паэму “Тарас на Парнасе”, Давіда Сімановіча “Витебск. Шагал. Любовь”.
З 1982 па 2017 выкладаў нямецкую мову і літаратуру ў Віцебскім Дзяржаўным Універсітэце імя Машэрава. Старшыня аб’яднання беларуска-нямецкай дружбы “Калі ласка – Вількомэн” (1995-2010).

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Майстар-клас па лінагравюры на тканіне ў Мінску

29.08.2026 (13:00 - 15:30) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ