Сустрэча з Сяргеем Лескецем у Мінску

19.07.2023 19:00 - 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 3 рублі

У сераду, 19 ліпеня, у музеі Якуба Коласа — творчая сустрэча сустрэча з Сяргеем Лескецем «Падарожжа ў свет вясковай магіі».



Дата: 19 ліпеня

Час: 19.00

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск


Сяргей Лескець — аўтар той самай кнігі «Шэпт», зборніка партрэтаў носьбітак самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам: чараўніц, знахарак і траўніц. 

На Беларусі да гэтае пары захавалася старажытная традыцыя лячыць словам, замовай. Дар і веды ашчадна захоўвалі і перадавалі цягам многіх пакаленняў, старанна выбіраючы кандыдатуру таго, каму будзе накавана лячыць, абараняць ад бед людзей, жывёлу і гаспадарку.

Падчас сустрэчы спадар Сяргей падзеліцца партрэтамі апошніх людзей міфалагічнага абшару. 

Прыходзьце паслухаць, абмеркаваць, задаць пытаннечкі — ды атрымаць аўтограф! 

Квіткі — 3 рублі.




Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Паказ фільма "Акупацыя. Містэрыі" ў Вільні

19.03.2026 (19:00 - 20:30) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ