Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Гомелі

27.05.2015 18:00 - 21:00 Грамадскі цэнтр (вул. Палеская, 52) Бясплатнае

У сераду, 27-га траўня, у грамадскім цэнтры (вул. Палеская, 52) адбудзецца сустрэча з гісторыкам, пісьменнікам Уладзімірам Арловым з прэзентацыяй трэцяга выдання ягонай кнігі “Імёны Свабоды”.

Пачатак а 18-ай гадзіне. Уваход вольны.

Кніга змясціла 300 імён людзей, якіх пісьменнік называе героямі беларускай свабоды XVIII – XXI стагоддзяў.

«Кніга вельмі важная і дарагая для мяне. Яна вышла ўжо трэццім выданнем і з кожным разам робіцца ўсё цяжэй. У гэтай кнізе 300 кароткіх аповедаў у форме эсэ, напісаных пра тых людзей, якія з часоў Касцюшкі, з канца XVIII стагоддзя, калі нашыя землі страцілі незалежнасць, змагаліся за свабоду. За свабоду ў самых розных яе ўвасабленнях: свабоду слова, свабоду сумлення, свабоду веры, у рэшце рэшт свабоду і незалежнасць гэтай зямлі».

Са старонак кнігі Уладзімір Арлоў распавядае пра палітыкаў, святароў, музыкаў, літаратараў і іншых адметных асоб.

 

gomelcivil.org


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ