Сустрэча з Уладзімірам Вайнерам у межах SAP UP 2018

02.10.2018 18:00 - 20:00 Enzo School (вул.Кастрычніцкая, 23, 2 паверх) Уваход вольны

29 лістапада ў Мінску адбудзецца фінал конкурсу сацыяльных стартапаў SAP UP 2018. Зараз ідзе прыём заявак ад беларускіх сацыяльных праектаў.

2 кастрычніка ў Мінск прыязджае Уладзімір Вайнер, партнёр і міжнародны эксперт конкурса SAP UP, дырэктар фонда развіцця медыяпраектаў і сацыяльных праграм Gladway, які зможа адказаць на дадатковыя пытанні, звязаныя з конкурсам.

Запрашаем на сустрэчу з экспертам, дзе мы будзем абмяркоўваць пытанні развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў СНД і Паўднёвай Карэі.

Уладзімір Вайнер падзеліцца:

  • гісторыямі поспеху і няўдач сацыяльнага бізнесу ў Расіі;
  • кейсамі рэкламы і прасоўвання сацыяльных прадпрыемстваў;
  • вопытам і магчымасцямі супрацоўніцтва сацыяльных прадпрыемстваў і буйных міжнародных карпарацый.

Калі: 2 кастрычніка 18.00-20.00

Дзе: Enzo School (Мінск, вул.Кастрычніцкая, 23, 2 паверх)

Уваход вольны.

Патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя да 1 кастрычніка.

Асноўныя асаблівасці сацыяльнага прадпрымальніцтва, па якіх зразумела, што бізнес-стартап можна назваць таксама «сацыяльным»:

  1. Прадпрымальніцкая дзейнасць, якая накіравана на рашэнне або змякчэнне актуальных сацыяльных праблем.
  2. Камерцыйная дзейнасць, прыбытак ад якой накіроўваецца на вырашэнне вострых пытанняў: сацыяльная неабароненасць, беспрацоўе, абарона навакольнага асяроддзя, правы чалавека і іншыя.
  3. Баланс сацыяльных мэтаў і камерцыйнага складніка, дзе грошы не мэта, але сродак дасягнення сацыяльнага эфекту.

Мы чакаем вас на нашым мерапрыемстве і з радасцю адкажам на ўсе пытанні. Кантактная асоба – Валерыя Нікалайчык: +375 (29) -683-05-56, stvalerija@gmail.com.

каманда ОДБ Брусель


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам у Варшаве

22.08.2026 (10:00 - 16:00) архікатэдра святога Яна Хрысціцеля (ul. Świętojańska 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ