Сустрэча з валанцёрамі АСДЕМО ў Гомелі

27.05.2022 18:00 - 19:30 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 2 рублі


27 траўня філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць традыцыйную пятнічную сустрэчу з цікавымі гасцямі. Гэтым разам — з валанцёрамі Асацыяцыі дзяцей і моладзі «АСДЕМО», а таксама з яе кіраўніком Уладзімірам Коўзелевым.




Дата: 27 траўня

Час: 18.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, плошча Леніна, 4а, Гомель

Адна з задач АСДЕМО — пашырэнне экалагічных ведаў ды захаванне навакольнага асяроддзя. Госці распавядуць пра стан крыніц у рэгіёне Пасожжа-Падняпроўе, дадуць парады: адкуль можна браць ваду, а адкуль не варта, падзеляцца досведам па добраўпарадкаванні крыніц, зладзяць візуальнае падарожжа па крыніцах Чачэрскай зямлі — аднаго з самых крынічных рэгіёнаў Гомельскай вобласці.

Кошт удзелу — 2 рублі.




Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ