Сустрэча з Яраславам Кірвелем у Варшаве

25.06.2025 16:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае



 
У сераду, 25 чэрвеня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца сустрэча з мастаком Яраславам Кірвелем у межах ягонай выставы «Дошка Гонару»





Спадар Яраслаў перакваліфікоўваецца ў дзяжурнага і правядзе экскурсію па сваёй выставе, раскажа пра кожны партрэт і гісторыю, якая стаіць за нім. 

Калі ж наведвальнікаў яны натхняць і ім самім захочацца патрапіць на дошку гонару, высокаўпаўнаважаны спадар Яраслаў намалюе вам экспрэс-партрэт, які можна павесіць на сваю хатнюю дошку гонару. 

Для гэтага дастаткова папрасіць дзяжурнага аб гэтым і даць яму хабар у памеры 50 злотых. Аніякіх дакументаў запаўняць будзе не трэба! 


Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» ў Брэсце (12+)

19.07.2025 (19:00 - 21:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Дуэт «RALLA» ў Вільні

20.07.2025 (20:00 - 22:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Зміцер Бартосік у Шчэціне

26.07.2025 (18:00 - 20:00) Łąka Kany (przy Teatrze Kana) (Zygmunta Duczyńskiego 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ