ПАДЗЕЯ ДНЯ: Света Бень і Галя Чыкіс ва Уроцлаве

06.04.2023 20:00 - 22:00 Stary Klasztor (J. E. Purkyniego 1) 80 злотых

У чацвер, 6 красавіка, Света Бень і Галя Чыкіс прыбываюць ва Уроцлаў з канцэртам і прэзентуюць свой першы сумесны альбом «Прыём!»
 


Дата: 6 красавіка

Час: дзверы — 19.00, пачатак — 20.00 (час мясцовы)

Месца: Stary Klasztor (Sala Witrażowa), J. E. Purkyniego 1, Уроцлаў


Прыходзьце сёрфіць ды паглыбляцца ў хвалі эмоцый — ад безнадзейна адчаю да нястрымнай надзеі.

Калі ў іх песнях і ёсць лірычны герой, то ў ім наогул няма нічога гераічнага. Ён збянтэжаны. Ён ужо нічога не ведае пра гэты свет акрамя аднаго нязменнага факта: калі адзін чалавек трымае іншага за руку, размаўляе з ім як з сабою, дзеліцца з ім усім, што мае, — гэта значыць, што ўсё не так безнадзейна.

Квіткі — 80 злотых на ўваходзе гатоўкай. А дзеткам да 12 гадоў — уваход вольны!

Замаўляйце сабе мейсцайкі па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ