Свята народнай творчасці «Ад прадзіва да ткацтва» ў Гродне

10.06.2023 11:00 - 17:00 каля Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці (вул. Савецкая, 8) Бясплатнае
 

У суботу, 10 чэрвеня, у Гродне адбудзецца свята «Ад прадзіва да ткацтва».



Дата: 10 чэрвеня

Час: з 11.00

Месца: каля Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, вул. Савецкая, 8, Гродна

 
Свята збярэ знакамітых ткачых з усёй Гарадзеншчыны.

Будзе магчымасць сесці за сапраўдныя народныя кросны, выткаць невялікую палоску тканіны альбо паспрабаваць з нітак змайстраваць пояс ці тэкстыльную стужачку. А можа вам да душы заняцца прадзеннем?

Паспрабуеце сябе ў рамястве разам з шаноўнымі майстрамі!

Таксама ўпершыню будзе прэзентавана палатно «Квецень Панямоння», якое складаецца з міні-габеленаў, падрыхтаваных усімі аддзеламі рамёстваў і традыцыйнай культуры раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці вобласці.

Будзе працаваць выстава габеленаў Алены Феліксаўны Шунейка «Тэкстыльныя акварэлі», большасць якіх выраблены на ўнікальных кроснах з вертыкальнай асновай, якія сканструяваў яе бацька Фелікс Антонавіч яшчэ у 1950-я гады.

Творчасць майстрыхі па вырабе габеленаў у традыцыях падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва занесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Тэатр ценяў паводле твораў Пятра Васючэнкі ў Мінску

19.05.2026 (14:00 - 19:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ