Свята Неглюбскага ткацтва на Гомельшчыне

19.08.2022 - 20.08.2022 11:00 - 18:00 Неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва (Веткаўскі раён) 20 рублёў

19 і 20 жніўня ў вёсцы Неглюбка, што пад Веткай, адбудзецца свята неглюбскага ткацтва. Ладзіць яго ў межах Летніка традыцыйнага неглюбскага ткацтва «Кросенцы» Веткаўскі музей.



Дата: 19 і 20 жніўня

Час: з 11.00

Месца: Неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва, в. Неглюбка, Веткаўскі раён, Гомельская вобл. 


На свята запрашаюць усіх ахвотных!


Вось якая насычаная праграма:

19 жніўня:

8:00 — наведванне святочнай службы на «Спаса» ў Мікольскай царкве, асвячэнне яблыкаў і мёда;

11:00 — фотасесія ў неглюбскіх строях;

14:00 — абраканне ля крыніцы і святочны абед;

15:00 — лекцыя-практыкум «Неба і зямля ў неглюбскім строі» ад Галіны Нячаевай;

17:00 — лекцыя-практыкум «Вялікая крывуля...» ад Галіны Нячаевай;

20:00 — вячэра і танцавальная вечарына ад «Школкі бытавога танца» і гарманіста Віктара Шыпкова.


Кошт удзелу 19 жніўня — 20 рублёў


20 жніўня:

А 12-й распачнецца Фестываль Неглюбскага ткацтва «Кросенцы»:

інтэрактыўныя пляцоўкі і фотазона;

выставы майстроў народна-мастацкіх промыслаў Веткаўскага раёна;

выступы ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці калектываў Веткаўскага раёна;

гандлёвыя пляцоўкі.

Удзел 20 жніўня — бясплатны!


Важна: калі вы збіраецеся прыехаць 19 жніўня і застацца ў Неглюбцы да наступнага дня — абавязкова папярэдзьце пра гэта ў каментарах пад абвесткай у фэйсбуку, каб для вас арганізавалі начоўку.





Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава "Калядныя ўзоры" ў Мінску

23.12.2025 11:00 - 11.01.2026 19:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Шчодрык у Азярцы

11.01.2026 (13:00 - 14:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Трэвэл-сустрэча з Яўгенам Гуцалавым ва Уроцлаве

11.01.2026 (17:00 - 19:00) майстэрня «Кола» (Odrzańska 6a/25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ