ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Свята пачуццяў і рэзалюцый» у Мінску (16+)

08.03.2023 15:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 13 рублёў

У сераду, 8 сакавіка, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў ладзіць «Свята пачуццяў і рэзалюцый». Так-так, з нагоды Міжнароднага жаночага дня.



Дата: 8 сакавіка

Час: з 15.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск



Вось якая праграма:

Напачатку свята, а 15-й — аглядная экскурсія па адной з самых вясновых выстаў «Джаз! Каты! Вясна!», а пасля — творчасць і рэлаксацыя.

У 16:30 адбудзецца лекцыя «Мода на прыгажосць: факты гісторыі». Лектарка — Алеся Іназемцава, кандыдатка мастацтвазнаўства.

Вы даведаецеся, як змяняўся вобраз жаночага ідэалу прыгажосці ў залежнасці ад палітычных умоў, рэлігійных ідэй і нават бытавых асаблівасцей той ці іншай гістарычнай эпохі.

Таксама ў 16:30 будзе майстар-клас па мастацкім калажы «Вобраз Грэцыі» ад дызайнеркі Дарыі Румянцавай, дзе вы паглыбіцеся ў архетыпы жаночых вобразаў Старажытнай Грэцыі: даведаецеся, у чым яны знайшлі сваё ўвасабленне сёння, а таксама зможаце стварыць незвычайныя яркія калажы з каляровай паперы, кардона і часопісных выразак.

Далей, у 17.30 — майстар-клас «Кветкі для Клары» ад мастака Руслана Сяргеева, на якім удзельнікі створаць арыгінальныя прынты кветак пры дапамозе трафарэтаў.

А 18-й пачнецца лекцыя Крысціны Паўлоўскай «Хлеб і ружы: гісторыя міжнароднага дня жанчын».

Клара Цэткін — гістарычная фігура, якая адыграла ключавую ролю ў барацьбе жанчын за свае правы ў ХХ стагоддзі. «Хлеба і руж!» — адзін з галоўных лозунгаў тагачасных актывістак, а што ж ён азначае, і як жанчыны змагаліся за раўнапраўе, вы зможаце даведацца на лекцыі.

У завяршэнне вечара — Dj-сэт.

Квіткі коштам 13 рублёў можна набыць у касе цэнтра альбо па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава Эдуарда Кавальца «Эд. Насельнікі раю» ў Мінску

01.08.2025 19:00 - 30.09.2025 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Мастацтва. Сям’я. Традыцыя» ў Гомелі

10.09.2025 17:00 - 12.10.2025 18:00 Музей гісторыі горада Гомеля (вул. Пушкіна, 32)

Выстава Дзяніса Барсукова «Нефармат50» у Мінску

12.09.2025 19:00 - 05.10.2025 19:00 галерэя Саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ