Свята ўраджаю Багач у Тбілісі

15.09.2023 18:00 - 22:00 SEPA house (14 Irakli Uchaneishvili I Ln) 30 лары

У пятніцу, 15 верасня, беларусы Тбілісі клічуць адсвяткаваць Багач, традыцыйнае свята ўраджаю.



 Дата: 15 верасня

Час: з 18:00 да 22:00 (час мясцовы)

Месца: SEPA house, 14 Irakli Uchaneishvili I Ln, Тбілісі


Прапануюць разам: 

купацца ў басейне (памер 4×8, глыбіня 2м) і лашчыцца ў промнях вечаровага сонейка; 

гатаваць прысмакі на агні (ёсць мангал, рашотка, шампуры) і частавацца; 

спяваць і танчыць, размаўляць і адпачываць. 


Прыносьце з сабой усё, што можа стварыць атмасферу беларускага свята ураджаю: садавіну і гародніну, гатовыя стравы і любімыя напоі (можна будзе прыгатаваць на месцы, там ёсць кухня, духоўка і ўвесь неабходны посуд). 


Рыхтуйцеся спяваць беларускае караоке, песні пад гітару, а можа, і глядзець нешта на вялікім экране пад адкрытым небам. 


Удзел — 30 лары, дзеткам — бясплатна. Запісвайцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Спраўныя Каляды ў Мінску

26.12.2025 (12:00 - 23:59) прастора "Рэха" (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Сяргей Чарняк у Познані

28.12.2025 (13:30 - 15:30) Szewska 18 (Szewska 18)

Канцэрт "Гэй, Каляда!" у Мінску

28.12.2025 (16:00 - 18:00) Касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ