Свята роднай мовы

20.02.2015 14:00 - 22:00 Imaguru (вул. Фабрыцыўса, 4) 30 000

Запрашаем вас на вялікае «Свята Роднай Мовы», якое разгорнецца 22 лютага (нядзеля) на двух прасторных паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4). Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, адзначаецца па ўсім свеце 21 лютага.

Ужо традыцыйна ў нашай краіне апошнія дні лютага прысвечаныя роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.

У гэтым годзе каманда «Арт Сядзібы» і культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора» вырашылі сабраць шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнес-праекты, вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў разам на «Свяце Роднай Мовы».

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, надае ім сілаў, акрыляе на добрыя справы.

Свята пачнецца 22 лютага ў 14.00 і разгорнецца на двух паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4). Кошт квіткоў: 30 тысяч. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны.

Квіткі можна будзе набыць у касе бізнес-клубу «Imaguru» ў дзень мерапрыемства пры ўваходзе. Журналістам, відэа-аператарам і фатографам па папярэдняй акрэдытацыі ўваход вольны. Кантакты для акрэдытацыі: +375 29 782-88-81.


Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Мужчынскі хор "Унія" ў Варшаве

26.12.2025 (20:00 - 21:00) Касцёл Святога Аляксандра (плошча Трох Крыжоў)

Калядныя NAVIBAND у Варшаве

29.12.2025 (20:00 - 21:00) Kościół św. Aleksandra (plac Trzech Krzyży)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ