«СВЯТА СОНЦА» ў Дудутках

22.06.2024 - 23.06.2024 12:00 - 01:00 музей Дудуткі (Мінскі раён) ад 25 рублёў


У суботу, 22 чэрвеня, у Дудутках святкуюць Свята Сонца.






Дата: 22 чэрвеня

Час: з 12.00 (час мясцовы)

Месца: музей Дудуткі, в. Пціч, Мінскі раён 




Будзе мноства канцэртаў, танцаў ды майстар-класаў па іх, відовішчаў ды іншых забаў. Карацей, будзе вогненна ды сярэднявечненька!



У праграме:



ВЯЛІКІ КУПАЛЬСКІ OPEN-AIR КАНЦЭРТ 

13.00 — 13.30 — Росквіт

 13.30 — 14.20 — Гурьба

 14.20 — 15.20 — КаС 

15.20 — 16.10 — Сарматы 

16.10 — 17.00 — Іван Кірчук 

17.00 — 18.00 — Fishtank 

18.00 — 19.00 — Дударев

 19.00 — 20.00 — Племя 

21.00 — 23.00 — Вогненнае шоў 

22.50 — 23:30 — EvthanaziA 

23.30 — 00.20 — Цемра


ФЕСТЫВАЛЬ FIRE-SHOW (буйнейшы фэст вогненных тэатраў у Беларусі) 

Удзельнікі: 

КРЭСІВА 

КЕТРИ 

Insane

 Тэатр Etere 

Маоры Атома

 Аляксандр Коўзік


Таксама будуць працаваць:

 • Этна-пляцоўка 

• Рамесныя майстэрні 

• Старадаўні кірмаш

 • Абрадавая пляцоўка 

• Пляцоўка для спартыўных ды настольных гульняў 

• Купальскі квэст 

• Тэатральная сцэна

 • Інтэрактыўныя пляцоўкі (лучны, арбалетны цір, манетны двор Вялікага Князя, намет варажэі, скаладром і г.д.)

 • Фудкорты 



А апоўначы адбудзецца факельнае шэсце да ракі Пціч, на беразе якой вас чакае здабыча жывога агню і запальванне купальскага вогнішча. Там жа будуць скокі-карагоды, купальская варажба, пошукі Папараць-кветкі!



 Квіткі бярыце па спасылцы: да канца нядзелі, 17 чэрвеня, для дарослых — 55 рублёў, для дзяцей — 25 рублёў. Пасля падаражэе.






Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

Чытка п’есы «Інсула» ў Лондане

23.09.2025 (19:00 - 21:00) Stone Nest (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ