Свята званоў «Строчыцкія перазвоны»

03.08.2017 - 23.08.2017 13:00 - 15:00 Музей архітэктуры і побыту (Мінскі раён, п/а Азярцо) ад 8 руб.

3 верасня 2017 года

з 13:00 да 15:00

Свята званоў «Строчыцкія перазвоны» накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай музыкі. Госці мерапрыемства стануць слухачамі рэдкай акустычнай з’явы ў дзіўнай па прыгажосці і гармоніі прасторы. Музей ідэальна падыходзіць для гучання званоў, бо з’яўляецца ўнікальным месцам засяроджвання народнага дойлідства. Прычына ў рэзанансе драўляных пабудоў, абшары і краявідах.

Арганізатар канцэрту звонавай музыкі – дырэктар Мінскай школы званароў Багдан Бярозкін.

У праграме мерапрыемства:

  • Канцэрт пры ўдзеле творчых калектываў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і ансамбля Братэрства званароў;
  • Урачыстае богаслужэнне ад святара ў капліцы з в. Каралеўцы;
  • Выстава званочкаў;
  • Дзіўныя гісторыі пра дынастыі беларускіх майстроў-ліцейшчыкаў;
  • Інтэрактыўная пляцоўка для дзяцей.

Кожны, хто жадае, зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!

За дататковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • для школьнікаў – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Паважаныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, клапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

http://by.etna.by/museum/driving-directions.html


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ