• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Гродна

Святкуем Нобеля разам: Гродна

Пачатак: 10.12 (18:30)
Канец: 12.12 (21:00)
Этнакрама "Цудоўня"
(Гродна, В.Траецкая, 16)
Google

Літаратурная вечарына, прысвечаная атрыманню беларускай Святланай Алексіевіч Нобелеўскай прэміі па літаратуры. У межах святкавання – чытанне ўрыўкаў з твораў, ан-лайн прагляды прамовы лаўрэаткі і цырымоніі ўручэння прэміі.
В.Траецкая 16, “Крама Ц”
12  снежня – 19.00

(7 снежня (19.30) – ан-лайн прагляд прамовы лаўрэаткі і 10 снежня (18.30) – прагляд цырымоніі ўручэння )

Як ужо ўсім вядома, Шведская акадэмія абрала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года нашу беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме. Гэта першая нобелеўская прэмія, атрыманая грамадзянкай Беларусі.

Прапануем адсвяткаваць гэтую падзею разам!

Збіраемся ў этнакраме “Цудоўня” (В.Траецкая, 16 – “Крама Ц”), п’ем каву, гарбату…

  • 7 снежня (панядзелак) будзем глядзець на вялікім экране ан-лайн трансляцыю прамовы нобелеўскай лаўрэаткі – пачатак у 19.30
  • 10 снежня (чацвер) глядзім ан-лайн трансляцыю ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання ў Стакгольме – пачатак у 18.30
  • 12 снежня (субота) усіх аматараў літаратуры запрашаем да ўдзелу ў літаратурнай сустрэчы: чытанні ўрыўкаў з твораў Святланы Алексіевіч (на любой мове), цікавыя госці, цёплая атмасфера радаснай падзеі – агульнага свята. Абірайце ўрыўкі, якія вас хвалююць, і дзяліцеся імі. Прыносьце свечкі – запалім святло). Усе – удзельнікі. Пачатак у 19.00

 

Для ўсіх ахвочых уласнаруч павіншаваць пісьменніцу будзе арганізаваная “паштовая скрыня”, у якую можна апусціць паштоўку, ліст ці проста прыемную нататку з віншаваннем нобелеўскай лаўрэаткі. Пасля гэта будзе перададзена Святлане ў якасці віншавання ад гарадзенцаў. Скрыня будзе стаяць да Калядаў.

Святкаванне працягнем да Дня святой Люцыі 13 снежня. Гэта старое каталіцкае свята, якое найбольш шырока адзначаецца менавіта ў Швецыі. Гэты дзень адначасова і сувязь з месцам уручэння Нобеля, і з нашай лаўрэаткай: імя “Люцыя” ў перакладзе азначае “святло”.

Да святкавання далучаецца ўся Беларусь, многія грамадска-культурныя пляцоўкі ў розных гарадах, каб парадавацца значнай падзеі разам і ўсёй краінай павіншаваць чалавека, які праз сябе зрабіў нобелеўскім лаўрэатам Беларусь. Далучаемся і мы!

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня” і ў суполках https://vk.com/nobelrazam, https://www.facebook.com/events/663028573840088/

 

Даведка:
Этнакрама «Цудоўня» (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип