Святкуйма Дзень Волі РАЗАМ! (Тбілісі)

25.03.2023 14:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

25 сакавіка адзначаецца 105-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. БНР — першая беларуская нацыянальная дзяржава, дзякуючы якой сёння Беларусь існуе як асобная краіна.


Дата: 25 сакавіка

Афіцыйная частка


14.00 — збор ля Першай гімназіі
Месца збору: https://goo.gl/maps/QSdrF9ggE7kHY4kb7
14:30-15:30 — святочны марш і ўрачыстая акцыя-мітынг у цэнтры Тбілісі.

Падчас мітынгу ўсе разам праспяваем нашыя нацыянальныя гімны! Узгадаць словы можна па спасылцы.

На мітынгу будзе магчымасць выступіць са сваёй прамовай. Калі ласка, загаддзя ўзгадніце свой тэкст на пошту belromatut@gmail.com.

Неафіцыйная частка 


16:00 — працяг святкавання адбудзецца ў бары Bunker.


У праграме квіз (рэгістрацыя на квіз па спасылцы), выступы беларускіх музыкаў, стэндап, караоке, дабрачынны аўкцыён і шмат іншых цікавых актыўнасцяў.

Бярыце з сабою сцягі, плакаты і добры настрой!


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Юр’я ў Суле

01.05.2026 14:00 - 03.05.2026 17:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Віктар Шалкевіч у Таліне

02.05.2026 (14:00 - 16:00) Fotografiska Tallinn, ground floor café (Telliskivi tn 60a-8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ