Святочны фем-стэндап у Варшаве

27.12.2024 18:00 - 20:00 Scena CHMIELNA (Nowy Świat 27A) ад 50 злотых



 У пятніцу, 27 снежня, фем-стэндап клуб імя Зоські Верас ладзіць у Варшаве святочны гала-фем-стэндап-канцэрт.






 Дата: 27 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Scena CHMIELNA, Nowy Świat 27A, Варшава 




Для свята не адна нагода — не толькі Новы год, але і Дзень Нараджэння стэндап-клуба: 28 снежня суполцы камікес споўніцца 2 гады. 

Падрыхтавалі адмысловую праграму, каб канец гэтага цяжкага года стаў па-сапраўднаму лёгкім і бесклапотным!


 Абяцаюць:


 4 камікесы з Варшавы: Крысціна Грэкава, Саша Герасімовіч, Віка Смаляк і Насця Пагадаева 

4 камікесы з Вільні, Познані і Лодзі: Саша Злая, Жэня Сэйс, Саша Рома і Ханя Рагачэўская

 Дзве ашаламляльныя вядучыя: Аля Родная і Насця Закрэўская 

Дыджэй-сэт ад Сашы Ромы 

Конкурсаў касцюмаў (Што? Так!) 

Розыгрыш гадавога абанемента на ўсе стэндап-канцэрты ў 2025 годзе.

 І, як заўсёды, кніжны куток з фем-літаратурай.



План такі: 

18:00-19:00 — збіраемся, п’ем напоі, маем зносіны і рэгіструемся на конкурс касцюмаў

 19:00-21:00 — гала-канцэрт

 21:00-22:00 — дыджэй сэт ад Sasha Roma



 Дрэс-код — навагодні ранішнік! 

Прапануюць успомніць, кім вы былі на навагодніх ранішніках у школе: зайчыкам ці сняжынкай? Лісой ці снежнай каралевай? 



Квіткі коштам 50 злотых бярыце па спасылцы

Ёсць некалькі сацыяльных квіткоў патанней — для тых, хто не можа зараз набыць поўны квіток, — а таксама квіткі даражэйшыя, калі вы жадаеце падтрымаць клуб. 

Такія кошты дзейнічаюць да аўторка, 24 снежня, пасля падаражэе!






Вам можа быць цікава

Выстава "Чароўныя дываны. Шчодры вечар" у Заслаўі

18.12.2025 09:00 - 11.01.2026 17:30 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выставы Фёдара Хамякова "Чай у маёй галаве" ў Мінску

24.12.2025 19:00 - 10.02.2026 20:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

"Ноч ваўкоў" у нацпарку "Прыпяцкі"

17.01.2026 12:00 - 18.01.2026 16:00 ля гатэля "Тураў+" (ля гатэля "Тураў+")

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ