Сямейная імпрэза «Хатні тэатр — тэорыя і рэальнасць» у Мінску

21.10.2023 12:00 - 15:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) ад 15 рублёў
 
У суботу, 21 кастрычніка, у музеі Якуба Коласа — імпрэза ад сямейнага тэатра «Бусы» «Хатні тэатр — тэорыя і рэальнасць».



Дата: 21 кастрычніка

Час: 12.00

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск 


Абяцаюць спектакль, лекцыю і майстэрню робатаў! 


Спачатку пакажуць хатні спектакль з дзецьмі «Эксперымент 3028» пра дзіўны выпадак у лабараторыі штучнага інтэлекту і наш чалавечы выбар. 

Пасля вас чакае займальная лекцыя па гісторыі хатняга тэатра. 

Даведаецеся пра тэатры на стале, пад сталом, на паляне, у агародзе, у кватэры, палацы і замку. Тэатр «Бусы» падзеліцца прыкладамі і прыёмамі стварэння хатняга тэатра па любімай кнізе. 

А на салодкае — майстэрня па стварэнні смешных хатніх робатаў. 

Пасля сустрэчы вам абавязкова захочацца паставіць ваш уласны хатні спектакль! 

Квіткі — дзіцячы — 20 рублёў, дарослы — 5 рублёў, другое дзіця — 15 рублёў, другі дарослы — бясплатна.

Запісвайцеся па нумары (017) 270-17-02.




Вам можа быць цікава

Выстава Барыса Аракчэева «Вобразы мілыя роднага краю» ў Мінску

08.05.2026 17:00 - 22.05.2026 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Творчая сустрэча з Эдуардам Акуліным ва Уроцлаве

19.05.2026 (18:00 - 20:00) Dolnośląskа Biblioteka (Sala 31) (Rynek, 58)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

26.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ