Сямён Маталянец на выставе «Камунікацыя / Communication» у Пецярбургу

Галерэя Барэй (Ліцейны пр-т, 58) Бясплатнае

Да 27 жніўня ў Піцеры можна пабачыць выставу «Камунікацыя / Communication», у якой бярэ ўдзел беларускі мастак Сямён Маталянец.


Дата: па 27 жніўня

Час: (час мясцовы)

Месца: Галерэя Барэй, Ліцейны пр-т, 58, Пецярбург


14 удзельнікаў Стакгольмскай незалежнай групы мастакоў STUDIO44 і 26 удзельнікаў незалежнага аб'яднання мастакоў «PARAZIT» абменьваюцца выставамі пад адзінай назвай «Камунікацыя».

Мастакі ў загаддзя вызначаных канстэляцыях ствараюць аб'екты, карыстаючыся толькі слоўным апісаннем і магчымымі эскізамі прац мастакоў-замежнікаў. Вынік непрадказальны. У некаторых выпадках прысутнічае і моўны бар'ер.

У Швецыі выстава пройдзе ў галерэі «Studio44» з 6 па 25 верасня, а ў Піцеры выставу прымае па 27 жніўня галерэя «Барэй».

Выстава была задумана амаль два гады таму і, нягледзячы на жахлівыя змены гэтага часу або дзякуючы ім, набыла асаблівую важнасць для ўдзельнікаў праекта і нечакана памяняла форму ўвасаблення.

Завітвайце паглядзець, ці ўдалася камунікацыя!



Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Зажынкі ў Азярцы

26.07.2026 (16:00 - 20:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Анлайн-канцэрт Šuma

30.07.2026 (20:00 - 22:00) ------------

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ