Сямейны фестываль “The Beatles у Бітлджус”

Бітлджус (вул. Калініна, 7) 170 000 - 250 000 рублёў

4 ліпеня кавярня Бітлджус запрашае на штогадовы Бітлз-фестываль.

У гэты дзень будуць выкананыя лепшыя песні знакамітай чацвёркі.

У праграме фестывалю:

–       выступ саражылаў Бітлз-руху  – TheApples, Artefact, FLAT  і The Birthday Band з Берасця

–       арыгінальныя каверы вядомых хітоў ад The Road Dogs (блюз) і квартэта Уладзіміра Міхновіча (джаз)

–       спецыяльны госць – гурт Стары Ольса з эксклюзіўнай праграмай!

 

У межах фестывалю адбудзецца выстава амерыканскіх рэтра аўтамабіляў і традыцыйны hand-made кірмаш.

Дзяцей чакае спецыяльная забаўляльная праграма з аніматарамі, настольнымі гульнямі і спартыўнымі забавамі на працягу дня.

Бар на свежым паветры прапануе ахаладжальныя напоі, фаст-фуд и вегетарыянскую кухню.

Пачатак фестывалю – 12.00, пачатак канцэртнай праграмы – 14.00.

 

Кошт квіткоў:

170 000 – спецыяльны кошт да 28 чэрвеня

200 000 – папярэдне

250 000 – у дзень фестывалю

 

Квіткі прадаюцца ў кавярні “Бітлджус” (вул. Калініна, 7) штодзённа з 12.00 да 23.00

+375 29 1408000

+375 29 17 999 18

http://www.kalinina7.by/

 


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ