У суботу, 15 лістапада, у арт-прасторы "Талстога, 7" адбудзецца творчая сустрэча з мінскім мастаком Сяргеем Махначом.
Спадар Сяргей прэзентуе сваю новую кнігу “Жыццё як падарожжа. Малюнкі, зробленыя ў дарозе”.
У кнігу ўвайшлі малюнкі, гісторыі, фотаздымкі, створаныя пад час вандровак па свеце.
Таксама мастак раскажа пра гісторыю стварэння падобных нататкаў, скетчбукаў вядомымі майстрамі.
Яго расповед ахопіць перыяд з XIX стагоддзя і да нашых дзён.
Сяргей Махнач з дзяцінства любіў маляваць, але прафесійна вывучаць малюнак, жывапіс і кампазіцыю пачаў толькі з 2015 года. А ўжо з 2016 года мастак актыўна ўдзельнічае ў групавых і персанальных выставах па ўсёй Беларусі.
Аўтар працуе ў жанрах пейзажа, партрэта, жанравага і абстрактнага жывапісу. Асноўныя тэхнікі – алейны жывапіс, акрыл, гуаш, акварэль.
Уваход вольны.