Сяргей Пукст – прэзентацыя альбома “Внутреннее”

27.09.2012 19:00 - 21:00 Галерэя "Ў" (Незалежнасці 37А) Бясплатнае

Адзін з самых нестандартных сучасных беларускіх музыкаў Сяргей Пукст прэзентуе першы за 8 гадоў студыйны альбом “Внутреннее”. Дыск з’явіўся ў продажы ў галерэі “Ў” яшчэ у чэрвені, але яго афіцыйная прэзентацыя адбудзецца толькі цяпер.

27 верасня Сяргей Пукст з’явіцца на сцэне ў галерэі “Ў” у вобразе беласнежнага Апалона, на якога будзе праецыравацца відэаінсталяцыя, створаная фатографам і дызайнерам Алексам Жарнасекам. З дапамогай песень музыка распавядзе сваю версію міфа пра Апалона і Дафну.  Уваход на прэзентацыю будзе вольным.

Асаблівасць гэтага альбома, па словах  Сяргея Пукста, у беспрэцэдэнтнай спробе ўтрымаць увагу слухача, і ў той жа час — у жаданні “выбіць з-пад яго ног рознага кшталту прытопванне”і прымусіць слухаць:

“Я намагаўся максімальна “выбіць з-пад ног” слухача рознага кшталту прытопванне, каб ён выпаў з гіпнатычнай мернасці метру і ўключыў вушы. Менавіта таму гэта цяжкі альбом. Я задумваў яго як тэрапеўтычна цяжкі. Ён ідзе супраць агульнага – і глыбока памылковага, на мой погляд, – руху музычнага развіцця “ад тэксту да рытму”. Сёння стала нормай, што тэкст як бы і не трэба слухаць, таму ён часцяком і пішацца вельмі дэкаратыўна. Мая мэта ў тым, каб прачысціць адпаведныя рэцэптары людзей, прымусіць іх зноў сапраўды ўважліва слухаць”.

27 верасня ў галерэі “Ў” Сяргей Пукст з прэзентацыяй альбома “Внутреннее”. Пачатак – 19.00. Уваход вольны.

Даведка:

(017) 286 3168,

(017) 284 53 99.


Вам можа быць цікава

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Трэнінг першай дапамогі ў Познані

27.03.2026 (18:30 - 21:30) фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Выстава Уладзіміра Голуба «Паміж небам і зямлей» у Вільні

28.03.2026 17:00 - 11.04.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ