Сяргей Жадан у Мінску

15.06.2016 19:00 - 22:00 кнігарня логвінаЎ (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Культавы ўкраінскі паэт і пісьменнік Сяргей Жадан у межах «Серадовішча з Андрэем Хадановічам» прэзентуе  раман «Варашылаўград» і  зборнік выбраных вершаў «Украінскія  авіялініі», перакладзеных на беларускую. Акрамя аўтара, у імпрэзе бяруць удзел яго беларускія сябры.

15 чэрвеня.  Галерэя Ў (Незалежнасці  37а). Пачатак а 19.  Уваход – вольны. Па заканчэнні аўтограф-сесія ў кнігарні «Логвінаў»

d-iNTV3lFrU

Крыху пра «Варашылаўград». Гера, малады чалавек з бязладным жыццём, прыязджае на малую радзіму, у мястэчка на Луганшчыне (Луганск называўся Варашылаўградам за савецкім часам, за часам юнацтва галоўнага героя), каб ратаваць братаў бізнэс і адразу ж атрымлівае цэлую купу праблем з крыміналітэтам, чыноўнікамі і былымі сябрамі.

Сяргей Жадан выдатна адлюстраваў стан усёй постсавецкай прасторы – атмасферу разгубленасці і няўтульнасці, поўнага неразумення таго, што будзе заўтра, але роспачнага прыняцця таго, што ёсць тут і цяпер. Твор пра звычайных людзей у незвычайных абставінах. Змаганне за правы ва ўмовах, калі вакол адсутнічаюць правілы гульні.


Вам можа быць цікава

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Ноч музеяў у Дукоры

16.05.2026 12:00 - 17.05.2026 17:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Паша Крывец у Дзюсельдорфе

22.05.2026 (20:00 - 22:00) Cafe Bar La Paillette (Schirmerstraße 2)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ