Серыя лекцый “Галоўнае пытанне”: Міхал Анемпадыстаў

28.10.2015 18:30 - 20:00 Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні. Бясплатнае

Лятучы ўніверсітэт

серыя лекцый “Галоўнае пытанне”

МІХАЛ АНЕМПАДЫСТАЎ

УЯЎЛЯЮЧЫ БЕЛАРУСЬ

28 кастрычніка (серада), 18.30

Немагчыма ўявіць, каб культура развівалася з нейкага аднаго элемента. Гэта заўсёды комплекс, нейкі корпус сімвалаў, знакаў, сэнсаў… Які развіваецца менавіта як сукупнасць і набывае сэнс у гэтай спалучанасці элементаў. Пры змене гістарычных эпох, пад уплывам сацыяльных катаклізмаў гэты корпус можа змяняца, ламацца, часам да непазнавальнасці – зразумела, кожны час растаўляе свае акцэнты.

“Рэстаўрацыя” культурных напластаванняў, пераасэнсаванне “мінулага” дае нам разуменне таго, што робіць набор розных элементаў адным цэлым альбо што перашкаджае цэльнасці культуры. Гэта ўзбагачае нас у вызначэнні “свайго”, надае нам здольнасць бачыць абдбітак “сваёй культуры” у самых “простых рэчах”. Дазваляе зразумець, што дае культуры развіццё, а што робіць яе проста калекцыяй – няхай сабе ўдалай і каштоўнай – здабыткаў іншых культур.

28 кастрычніка а 18.30 Лятучы ўніверсітэт у межах серыі “Галоўнае пытанне” запрашае на лекцыю дызайнера, паэта, перакладчыка Міхала Анемпадыстава “Уяўляючы Беларусь”.

У пошуках адказу на пытанне “Што такое беларуская культура?” лектар прапануе зрабіць наступныя акцэнты:

  • Нацыя як «уяўленная» супольнасць на прыкладзе беларускага нацыяўтварэння.
  • Ўніфікаванае ўяўленне і актуалізацыя.
  • Ўяўленні айцоў-заснавальнікаў.
  • Ўяўленні беларускіх адраджэнцаў канца ХІХ – пач. ХХ стагоддзяў.
  • Тутэйшасць і прасторавыя прэферэнцыі.
  • Інбелкульт. Барацьба з нацыяналізмам. Савецкі і Заходнебеларускі дыскурсы.
  • Беларусь пад нямецкай акупацыяй.
  • Пасляваенны супраціў і рэпрэсіі, адліга і стагнацыя.
  • Адраджэнне 80-90х.
  • Незалежная Беларусь. Выбар і барацьба культурных мадэляў.
  • Культура Беларусі і беларуская культура. Межы і дамінанты.

Увага! Усіх жадаючых наведаць лекцыю просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

На нашым сайце з’явіліся расклад і тэмы лістападаўскіх лекцый, падрабязнасці па спасылцы: www.flyuni.org.


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Іллі Савянкова «Шлях Нёмана» ў Гомелі

24.04.2025 17:00 - 22.05.2025 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Кніжны клуб у Варшаве абмяркуе «Елаўфэйс»

10.05.2025 (16:00 - 18:30) «Кнігаўка» (ul. Kłopotowskiego, 4)

Света Бень у Празе

16.05.2025 (20:00 - 22:00) Klub Betlémská (Betlémské nám. 1/169)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ