Таццяна Арцімовіч: “Мікалай Рудкоўскі. Табу or not табу?” (лекцыя)

17.11.2012 15:00 - 17:00 Кавярня “Зерне” (пр-т Незалежнасці, 46) Бясплатнае

“Еўрапейскае кафэ:адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва”

17 лістапада, субота, 15-00

Кавярня “Зерне” (пр-т Незалежнасці, 46)

У кантэксце беларускага тэатральнага поля творчасць беларускага драматурга Мікалая Рудкоўскага можна смеланазваць паспяховай. Большасць ягоных п’есаў былі прадстаўленыя ў форме сцэнічных чытак на шматлікіх фэстах, у тым ліку і за мяжой. А асобныя п’есы – “Жанчыны Бергмана”, “Інфляцыя пачуццяў”, “Дажыць да прэм’еры” –пастаўлены ў беларускім тэатры. Мікалай Рудкоўскі ўладальнік шматлікіх узнагарод, ягоныя п’есы былі перакладзеныяі надрукаваныя ў розных замежных выданнях.

Але апроч высокіх адзнак экспертаў п’есы Рудкоўскага не адзін раз станавіліся чыннікам спрэчак і нават скандалаў, у першую чаргу, у расейскай тэатральнай прасторы. Так, за п’есу “Бог козыту” яго абвінавацілі ў касмапалітызме, блюзнерстве, прапагандзе агіднасці, а чытка “Дажыць да прэм’еры” ў межах Міжнароднага конкурсу “Бадэнвайлер” уМаскве  была забароненая Саюзам тэатральных дзеячаў Расіі – “за аўтарскі погляд на падзеі Вялікай айчыннайвайны”.

Якія табуяваныя для постсавецкага грамадства тэмы закранае Мікалай Рудкоўскі і ў чым асаблівасці ягонага “аўтарскага погляду”? На прыкладзе трылогіі “Сляпая зорка”, “Жанчыны Бергмана”, “Бог козыту”, а таксама п’есаў “Дажыць да прэм’еры” і “Перасяленне вырадкаў” Таццяна Арцімовіч распавядзе пра асаблівасці творчага метадудраматурга.

Пра лектара

Таццяна Арцімовіч – тэатральны рэжысёр, арт-крытык. Публікацыі ў часопісах pARTisan, web-парталах “Новая Эўропа”, photoscope.by, ArtAktivist (Беларусь), “Сучасная драматургія”, “Пецярбургскі тэатральны часопіс”, “Экран ісцэна” (Расія).

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Спектакль Светы Бень "Дзверцы ў сэрца" ў Берліне (3+)

14.12.2025 (16:00 - 17:00) Zuckerwattenkrawatten (Fromet-und-Moses-Mendelssohn-Platz 7)

Прэзентацыя кнігі "Крама цудаў" у Мінску

14.12.2025 (19:00 - 20:00) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Калядная вячэра ў Варшаве

20.12.2025 (16:30 - 20:30) Kwatera 27 (Chmielna 10a-27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ