Таццяна Беланогая ў Зялёным Бары

19.06.2014 19:00 - 21:00 Дом Культуры (вул. Сацыялістычная 7) Бясплатнае

19 чэрвеня аўтар – выканаўца з Маладзечна Таццяна Беланогая  выступіць з акустычнай праграмай у пасёлку Зялёны Бор (Смалявіцкі раён).

Месца: Дом Культуры  (вул. Сацыялістычная, 7).

Пачатак у 19:00.

Уваход вольны!

Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Таццяна Беланогая з’яўляецца прадстаўніцай сучаснай аўтарскай песні Беларусі. У лірыцы звяртае ўвагу на ўнутраны  свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі творчай душы – асноўныя тэмы творчасці. Таццяна з’яўляецца аўтарам музыкі і словаў. Таксама аўтар-выканаўца выконвае на ўласную музыку вершы такіх выбітных паэтаў як Максім Багдановіч, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Сыс, Данута Бічэль, Чэслаў Мілаш і іншых.


Вам можа быць цікава

Выстава «Un-packing: Лакуны памяці» ў Варшаве

24.09.2025 18:00 - 26.10.2025 19:00 Teatr Dramatyczny im. Gustawa Holoubka (Plac Defilad 1)

Канцэрт “Скарбы беларускай музычнай спадчыны” ў Мінску

19.10.2025 (14:00 - 16:00) Касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4)

Гурт "BosaeSonca" ў Празе

24.10.2025 (20:00 - 22:00) Second Culture (Delnická 475/43)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ