Танцы звяроў! Майстар-клас Вячаслава Іназемцава ў Берліне

07.05.2023 - 09.05.2023 12:00 - 16:30 ACUD-Theater (Veteranenstraße 21) ад 100 еўра

7, 8 і 9 траўня майстар пластычнага тэатру, кіраўнік тэатра «ІнЖэст» Вячаслаў Іназемцаў ладзіць у Берліне майстар-клас «Танцы звяроў. Нараджэнне руху з духу імправізацыі».



Дата: 7, 8, 9 траўня

Час: з 12.00 да 16.30

Месца: ACUD-Theater, Veteranenstraße 21, 10119 Berlin-Mitte


Вы засвоіце фірмовы іназемцаўскі метад стварэння розных вобразаў і характараў, заснаваны на старажытнакітайскай сістэме пяці змен «У-СІН».


У праграме майстар-класа:

псіхафізічны трэнінг акцёра;

танец Буто;

элементы пантамімы, акрабатыкі, кунг-фу.

Навучыцеся ствараць выразную псіхафізічную карціну жывёльнай стыхіі, працаваць з энергетычнымі цэнтрамі цела па фізічным прынцыпе жывёлы, дзейнічаць парамі ці групамі па чарзе, прадстаўляць імправізацыі.

Майстэрня адкрытая для ўсіх артыстаў: танцораў, клоўнаў, мімаў, акцёраў, акрабатаў. А таксама для тых, хто цікавіцца сцэнічным рухам.

Мова навучання — ангельская.

Колькасць месцаў абмежаваная — усяго 14 чалавек.

Кошт — 100 еўра, калі аплаціце да 25 красавіка, ці 120 еўра — калі пасля.

Папярэдні запіс па e-mail projektkoordination@acud.de.




Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Кропка ўваходу» ў Варшаве

09.07.2026 10:00 - 23.07.2026 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

09.07.2026 10:00 - 23.07.2026 18:00 Паляна Барык каля вёскі Гарадок на Падляшшы

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ