Таварыства мёртвых паэтаў з Андрэем Хадановічам. Вечар трэці

17.03.2016 19:00 - 21:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30 кв. №4) Бясплатнае

Літаратурны музей Петруся Броўкі і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі” запрашаюць на публічныя лекцыі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, які прапануе ўсім, хто не спалохаецца, пяць літаратурных вандровак у таварыстве мёртвых (вядома ж, здольных яшчэ як ажываць!) аўтараў.

Літаратар пазнаёміць слухачоў са сваімі ўлюбёнымі французскімі і польскімі паэтамі, пагаворыць пра найважнейшых для сябе беларускіх лірыкаў, спыніцца на праблемах мастацкага перакладу паэзіі – і нават тэкстаў песень.

У межах сустрэчаў – развагі, інтэрпрэтацыі, вершы ў арыгінале і беларускіх перакладах, спевы, інтэрактыўныя віктарыны з прызамі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”!

 

Вечар трэці

17 сакавіка 19.00

 

“Рэканструкцыя паэта”: Мілаш, Шымборска, Герберт

 

  • “Бедны хрысціянін глядзіць на гета”. Паэзія пасля халакосту
  • “Ворша – страшная станцыя…”. Уцекачы з утопіі
  • “Мая родная мова”: апошняя тэрыторыя эмігранта
  • “…пад нізкім небам чэрапа”: Пан Когіта, абсурд і спробы супраціву
  • “Залёгка мы паверылі, што прыгажосць не ратуе”. Этычны й эстэтычны (нон)канфармізм
  • “Кот у пустой кватэры”: “перамовы з мёртвымі”
  • “Ідыятызм ідэальнасці”: (сама)іронія як стратэгія
  • “Маленькая дзяўчынка сцягвае абрус”. Метафізіка простых рэчаў

 

Спецыяльная госця Марына Казлоўская

  

Наступныя лекцыі пройдуць 24 і 31 сакавіка ў 19.00.

Уваход у музей 15 000 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30 кв. №4)

Кантактная інфармацыя: (017) 327-27-50.


Вам можа быць цікава

Творчая сустрэча з Яўгенам Папакулем у Мінску

13.07.2025 (18:30 - 20:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

«Irdorath» у Празе

18.07.2025 (18:00 - 22:00) Gauč na Výstavišti (Výstaviště 415)

Спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» ў Брэсце (12+)

19.07.2025 (19:00 - 21:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ