Тэматычныя выходныя «Сярэднявечча» у Дукорскім маёнтку

28.01.2023 - 05.02.2023 12:00 - 18:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 15) Бясплатнае

Сышоў час зімовых святаў, але гэта не прычына для таго, каб нудзіцца і заставацца дома. Таму прапануем вам бавіць выходныя з Дукорскім маёнткам!


Дата: 28-29 студзеня, 4-5 лютага
Час: 12.00 (час мясцовы)
Месца: Дукорскі маёнтак (а/г Дукора , вул. Школьная, 15).

Тут вы зможаце пазнаёміцца з жыццём сярэднявечнага гарадзішча, адчуць сябе ваяром тых часоў, апынуцца ў тэатры і навучыцца танцаваць пад жывую музыку.

Кожную суботу і нядзелю з 21 студзеня па 5 лютага нашых гасцей чакае*:

12.00 — аглядная экскурсія па сярэднявечнаму гарадзішчу;
12.30 — знаёмства з ваярскай справай: лучны турнір, двубоі;
13.00 — сярэднявечныя казкі з духмянай гарбатай каля вогнішча;
13.30 — паказ батлеечнага спектакля «Дукорскі цмок» у суправаджэнні жывых музычных інструментаў і спеваў (музей, першы паверх);
14.00 — знаёмства з гісторыяй Дукорскага маёнтка (музей, першы паверх);
14.00 — аглядная экскурсія па Сярэднявечнаму гарадзішчу;
14.30 — аглядная экскурсія па вуліцы майстроў (ганчарная, майстэрня саломапляцення, майстэрня васковых свечак, кузня);
14.30 — знаёмства з ваярскай справай: лучны турнір, двубоі;
15.00 — сярэднявечныя казкі з духмянай гарбатай каля вогнішча;
15.30 — сярэднявечная музыка і майстар-клас па танцах (кафэ «Карчма»).

* у праграме магчымыя змены.

Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:

— да 7 гадоў — бясплатна,
— з 7 да 18 гадоў — 10 руб.,
— ад 18 гадоў — 20 руб.

Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64


Вам можа быць цікава

Праграма фільмаў «У сне/наяве» ў Мінску

03.09.2025 19:30 - 27.09.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Празе

04.09.2025 17:30 - 21.09.2025 19:00 Dům národnostních menšin (Vocelova 602/3)

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ