Перфоманс Веры Бурлак і Кастуся Жыбуля "The ABC of Exclamations" у Берліне

15.11.2025 15:00 - 16:00 St. Elisabeth Kirche (Invalidenstraße 4A) 15 еўра

У наступную суботу, 15 лістапада, у межах фестываля Voices Berlin адбудзецца перфоманс Веры Бурлак і Кастуся Жыбуля "The ABC of Exclamations".


The ABC of Exclamations – гэта мастацкая інтэрпрэтацыя беларускага алфавіту, зробленая паэткай Верай Бурлак і яе сынам Кастусём Жыбулем, які жыве з аўтызмам.

Разам яны знайшлі эмацыйны вокліч для кожнай літары алфавіту і ператварылі гэтыя воклічы ў гісторыі, злучыўшы ў іх фантастычныя коміксы Кастуся і мудрагелістыя і смешныя вершы Веры.

Аніматар са Штутгарта Моніка Нубер сумесна з Кастусём ажывіла яго коміксы, а кампазітар Георгія Кумара ўбудавала інтэрактыўную інсталяцыю ў 40-хвілінны гукавы наратыў.

Гэты перфоманс - разважанне аб эмоцыях і спосабах іх выказвання, аб традыцыях выхавання, аб зносінах прадстаўнікоў розных пакаленняў і аб сістэме каштоўнасцяў - як асабістай, так і грамадскай.

Квіткі коштам 15 еўра поўны, 9 еўра льготны бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

"Syndrom Samazvanca" ў Варшаве

13.11.2025 (19:00 - 22:00) VooDoo Club [Stage 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

"Петля Пристрастия" ў Мюнхене

16.11.2025 (19:00 - 23:00) Unter Deck (Oberanger 26,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ