“Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку

20.02.2019 18:00 - 18:00 Канферэнц-зала гатэля "Дружба" (г. Наваполацк, вул. Я.Коласа, 46) Уваход вольны!

Зімовая шэрань наводзіць сум? Не хапае матывацыі на малыя і вялікія здзяйсненні? А можа вы проста шукаеце той чароўны штуршок, які дапаможа выйсці з зоны ўласнага камфорта? Вам да нас!

20 лютага ў Наваполацку адбудзецца ток-шоў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” пад назвай “Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм”. Натхняльныя гісторыі поспеху ад грамадскіх актывістаў з розных куткоў Беларусі – лепшая магчымасць зарадзіцца і распачаць новыя справы!

Таксама, на ток-шоў мы абмяркуем пытанні:
–Якім чынам аб’ядноўваць гарадскую супольнасць для вырашэння актуальных праблемаў і пошукаў новых формаў узаемадзеяння?
–Як адбываецца камунікацыя з грамадскім актывам з боку ўладаў?
–Якія іструменты для вырашэння грамадскіх праблемаў найбольш эфектыўныя і шмат іншых!

Спікеры: 

Антон Матолька, гарадскі актывіст, аўтар праекта “МотолькоПомоги”
Яўгенія Пачэпка, старшыня YMCA-ХСВМ Віцебск, мэнэджэр РРЦ
Вольга Дамаскіна, дырэктар Установы “Ініцыярт”

20 лютага, 18:00,

Канферэнц-зала гатэля “Дружба”,

вул. Я.Коласа, 46

Інфалінія +375259133876

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Канцэрт «Рамантызм у беларускай вакальнай музыцы» ў Мінску

06.04.2026 (18:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

NAVIBAND у Быдгашчы

08.04.2026 (20:00 - 22:00) Over the Under Pub (Dworcowa, 51)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ