Ток-шоў “Ад музэяў да фестываляў: новае жыццё помнікаў гісторыі і культуры”

14.08.2018 15:00 - 15:00 Дом культуры а/г Чарэя Уваход вольны

У Беларусі сотні населеных пунктаў маюць свае гісторыка-культурныя адметнасці: архітэктурныя помнікі, непаўторныя ландшафты,вусную спадчыну, гістарычныя цэнтры і інш. У вялікіх гарадах яны складаюць вядомы турыстычны патэнцыял і на іх утрыманне і ахову выдзяляюцца значныя сродкі. У малых гарадах і вёсках усё нашмат складаней – часта толькі невялікая колькасць неабыякавых жыхароў ці навукоўцаў абазнаная ў іх наяўнасці.

Пераасэнсаванне падыходаў да аднаўлення гісторыка-культурнай спадчыны, іх “новае жыццё” у сучасных абставінах – гэтыя пытанні абмяркоўваюцца і на дзяржаўным “высокім” узроўні і ў кабінетах раённых музеяў. Якімі мусяць быць падыходы да прыцягнення ўвагі да ўнікальных помнікаў даўніны, да крупінак традыцыйнай культуры, якія яшчэ захаваліся ў вясковай Беларусі? Як палепшыць працу музейных аб’яднанняў і недзяржаўных ініцыятываў, якія займаюцца блізкімі праблемамі? На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабуем даведацца ў ходзе чарговай адкрытай дыскусіі ад кампаніі “Будзьма беларусамі” – “Разам да SPRAVY: перспектывы рэгенерацыі гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі” у фармаце ток-шоў, якой адбудзецца 14 жніўня ў аграгарадку Чарэя, Чашніцкага раёну. А дапамогуць у гэтым нам запрошаныя госці:

Сцяпан Стурэйка, кіраўнік беларускага ICOMOSЮ урбаніст;
Аляксей Кайдаш, кіраўнік праекта “Даліна Анёлаў” і “Спадчына Палесся”;
Кацяпына Аверкава, суарганізатар фестываля SPRAVA, рэжысерка.
Мадэратар: Уладзімір Булаўскі

Запрашаем усіх зацікаўленых і неабыякавых. Пасля мерапрыемства будзе арганізавана экскурсія па в. Чарэя і Белая царква для ўсіх жадаючых!

14.08, 15:00, Дом культуры а/г Чарэя, Чашніцкі раён.
Інфалінія +375259133876
Запрашаем усіх зацікаўленых і неабыякавых.


Вам можа быць цікава

Выстава Ілоны Касабукі «Тры чвэрці» ў Віцебску

18.12.2025 17:00 - 18.01.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

18.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ