Ток-шоў “Крэатыўны горад: прастора для ўсіх” у Мазыры

25.10.2018 18:00 - 18:00 Культурніцкая прастора "Даліна Анёлаў" (вул. Гогаля, 61) Бясплатнае

25 кастрычніка (чацьвер), у 18:00 у «Даліне Анёлаў» (Мазыр) пачнецца ток-шоў “Крэатыўны горад: прастора для ўсіх”.

Размаўляць будзем пра тое, як змяніць культурную прастору нашых гарадоў уласнымі высілкамі, не чакаючы, пакуль нехта зробіць гэта за нас.

Пра тое, што ўжо зроблена, распавядаюць эксперты:

Стваральнік “Даліны анёлаў” Аляксандр Баранаў, Мазыр

Актывіст прасторы vitebsk4me, арганізатар культурніцкіх падзей Уладзімір Булаўскі з Віцебска

Гарадскі актывіст, гісторык, краязнаўца Яўген Меркіс з Гомеля

Уваход вольны.

Пасля сустрэчы адбудзецца канцэрт.

Падзея ў Facebook і Вконтакте.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ