Tonqixod і Sciana у завяршальным “Жывым Тузіне”

30.05.2013 19:00 - 22:00 Loft cafе (вул. П.Броўкі, 22) Бясплатнае

У Мінск з сольным канцэртам едзе гурт Sciana. Берасцейцы выступяць на сцэне клуба Loft 30 мая ў фінальным канцэрце сэзону праекту “Жывы Тузін”. У вечарыне таксама возьме ўдзел “ар’ергарднае трыё” Tonqixod на чале з Уладзем Лянкевічам.

Імпрэза 30 мая атрымала назву ў гонар новай песні гурта Sciana  “Новая хваля”, што была нядаўна прэзентаваная ў сеціве. Зараз берасцейцы сканчаюць працу над студыйным альбомам, а таксама здымаюць кліп на адну зь песень ды рыхтуюць цікавы дуэт. На сваім рэдкім канцэрце ў Мінску ў межах праекту “Жывы Тузін” яны прадставяць праграму з зусім свежых і вядомых твораў, якія цяпер гучаць у новых аранжыроўках. Sciana цяпер спалучае рок-гучанне з электроннай музыкай. “Гэта будзе наш фірмовы кактэйль з драйву, энергіі ды палескага задору, якога хопіць на ўсіх. Мы можам сказаць смела, што нам не сорамна за тыя творы, якія маем, бо мы выступаем за якасную беларускую, а значыць беларускамоўную, культуру”, – заяўляюць музыкі. Гэтым летам гурт будзе святкаваць ужо 14-ты год нараджэння. Іх песні неаднойчы ўздымаліся на першыя прыступкі ў чарце на “Тузіне Гітоў”. Сярод дасягненняў – перамога на “Басовішча-2003”, прыз, як найлепшаму рэгіянальнаму гурту на “Рок-Каранацыі-2006”,  галоўны прыз на буйным польскім фэсьце “Rock Noca-2011”. Sciana дужа шанаваная ў Польшчы ды Ўкраіне, але ў Беларусі выступае даволі рэдка.

У канцэрце 30 мая таксама возьме ўдзел гурт Tonqixod, які прадставіць публіцы сваю дэбютную праграму. Лідар праекту Ўладзь Лянкевіч кажа, што граюць яны ў стылі “ар’ергард” і ўдакладняе: “У складзе нашай каманды тры чалавекі з вялікай разбежкай у густах і прэферэнцыях, што ў выніку выліваецца ў адметнае гучанне каманды. Я не вялікі тэарэтык, але можна сказаць, што ў самым шырокім сэнсе ў нас атрымліваецца арт-рок”. Гурт сабраўся два гады таму, але актыўна стаў выступаць толькі сёлета. Музыкі раяць слухаць іх менавіта ўжывую, бо “наяўныя дэмкі аніяк не перадаюць атмасферы жывога выступу з заўважным імправізацыйным элемэнтам”.

Весьці канцэрт «Жывы Тузін» па традыцыі будзе Алег Хаменка. Не абыйдзецца справа без падарункаў ад сяброў «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі».

30 мая (чацвер). 19.00. Loft cafе (вул.П.Броўкі, 22). Завяршальны канцэрт праекту “Жывы Тузін” у клюбным сэзоне 2012-2013

Tonqixod

прэзэнтацыя дэбютнай праграмы ад “ар’ергарднага трыё” Уладзя Лянкевіча

SCIANA

прэзентацыя EP “Новая хваля” + лепшыя і новыя песьні

Кошт квітка – 80 000 руб.

Квіткі можна набыць у касах KVITKI.BY  і непасрэдна ў клубе перад канцэртам

Замовіць столік : +375 29 38 000 10

 Іншыя пытаньні: + 375 29 687 20 93


Вам можа быць цікава

Халаднік-фэст у Суле

12.07.2025 14:00 - 13.07.2025 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Фэст «Дукорская брама» ў Дукоры

13.07.2025 (13:00 - 19:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

«Irdorath» у Брне

19.07.2025 (18:00 - 21:00) Letní kino Špilberk (Špilberk 210/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ