Традыцыйны «Калядны фэст»

25.12.2018 17:30 - 17:30 Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) ад 20 рублёў

Традыцыйны «Калядны фэст» сёлета выйдзе за межы канцэртнага шоу. Арганізатары пачынаюць пошук новых талентаў, якім дапамогуць запісаць новыя песні, а таксама запросяць выступіць на фэсце!

Да ўдзелу запрашаюцца гурты любой стылістыкі. Заяўкі прымаюцца да 25 лістапада ўключна на скрынку: kaladny.fest@gmail.com з пазнакай «Конкурс».

У лісце павінна быць назва калектыву, кантактныя звесткі і спасылка на відэа выступу або студыйны запіс 1—3 песень.

Пасля праслухоўвання арганізатары абяруць 10 найлепшых выканаўцаў, якія працягнуць барацьбу ў публічным галасаванні.

Пераможца вызначыцца 18 снежня. Яго запросяць выступіць на «Калядным фэсце» 25 снежня, а фонд «Вяртанне» прафінансуе студыйны запіс 1—2 трэкаў.

«Калядны фэст» сёлета пройдзе ўжо ў дванаццаты раз. За час існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай музыкі.кі».

Гледачоў чакаюць традыцыйныя сярэднявечныя і народныя танцы, шмат конкурсаў і падарункаў! Сёлета на фэсце выступяць «Стары Ольса», Znich, Irdorath, Osimira, Rokash. Вядучы — лідар гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі.

Першым 100 наведвальнікам CD Vicious Crusade ў падарунак!

Пачатак а 17:30.

Квiткi: 20—25 руб. танцпол, папярэдне; 35 руб. – месца за столікам + CD «Легенды Вялікага Княства» ў падарунак.

У дзень канцэрта квіткі даражэй.

Інфалінія: 29 8517706, 44 5517706


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ