Традыцыйныя танцы ў Мінску

31.01.2026 17:00 - 20:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 15 рублёў

У суботу, 31 студзеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры - вялікая вечарына традыцыйных танцаў.


Беларускія традыцыйныя танцы адносяцца да так званых сацыяльных танцаў.

Танцавальная вечарына – гэта імпрэза, дзе збіраюцца прадстаўнікі розных прафесій, узростаў і сацыяльных статусаў, аб'яднаныя любоў да свайго і цікавасць да беларускай традыцыі.

Музыкі зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды іншыя танцы.

З традыцыйных музычных інструментаў будуць гучаць скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.

Як звычайна, побач з танцорамі-аматарамі на імпрэзе збяруцца спрактыкаваныя танцоры, якія стануць арыенцірам для тых, хто толькі вучыцца асноўным танцавальным рухам.

Уваход - 15 рублёў.



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ